У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 11 красавіка адбыўся выступ паэткі Веры Буланды перад студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі мінскага педуніверсітэта.
Тэма выступу гучала як “Каб любіць Беларусь нашу мілую”. Пасля выступу паэтка падзялілася сваімі думкамі: “Адно пытанне якраз вынікае з тэмы: “Ці абавязкова ў розных краях пабываць, каб любіць Беларусь, культуру свайго народа, мову родную?” Вельмі ўзрушана яна парадавалася за будучых настаўніц, якія, ледзь не перабіваючы адна адну, пачалі даказваць, як важна ў сябе на радзіме гаварыць па-свойму. Яны выказалі слушную думку: не трэба чакаць, каб хтосьці побач пачаў размаўляць па-беларуску, трэба пачынаць з сябе, са сваёй сям’і.
У сувязі з гэтым прыгадваліся імёны вядомых паэтаў: Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Валянціны Коўтун, Ніла Гілевіча. Студэнткі чыталі вершы, задавалі мне пытанні, даведаўшыся, што я нарадзілася ў Расіі, у Маскве. Яны з цікавасцю слухалі мае аповеды пра кнігу А. Бачылы “Дарогамі Максіма”, пра маю перапіску з Піменам Панчанкам, Сяргеем Грахоўскім, мае вершы. Самыя актыўныя і тыя, хто чытаў вершы на памяць, атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма!”.