Кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра віншуе Андрэя Плясанава з днём народзінаў і жадае яму не зніжаць планку сваёй творчасці, а таксама заставацца заўсёды такім маладым і актыўным, як цяпер!
За свой век Плясанаў паспеў адбыцца як кінарэжысёр, мастак, музыка. Пачаўшы сваё рок-н-рольнае жыццё яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, ён здолеў з 2003 да 2008 г. выпусціць аж 6 альбомаў разам з гуртом P.L.A.N.
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ён аб’ездзіў амаль усю Беларусь і за год, што існуе кампанія, удзельнічаў у больш чым 50 канцэртах у гарадах і вёсках нашай Бацькаўшчыны.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” ганарыцца супрацоўніцтвам з такой выдатнай таленавітай асобай і шчыра спадзяецца, што ў наступным годзе Андрэй Плясанаў парадуе нас новай творчай працай!