Вольга Акуліч у Віцебску 16 красавіка

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 16 красавіка 2011 лідар гурта “Верасень” Вольга Акуліч возьме ўдзел у музычна-паэтычнай сустрэчы “У коле сяброў”.

У гэты вечар камерная зала Цэнтра культуры “Віцебск” ператвараецца ў “арт-кватэру”, дзе ў цёплай сяброўскай атмасферы кватэрніка за кубкам гарбаты прагучаць вершы і песні. Свае творы выканаюць удзельнікі Віцебскага тэатра-студыі бардаўскай песні, вершы прачытае актор тэатра імя Я. Коласа Дзяніс Аўхаранка.

Пачатак а 18-й у камернай зале ГКЦ “Віцебск” (вул. Маякоўскага, 1).

Тэгі: