Юры Несцярэнка і гурт White Night Blues прэзентавалі канцэртны альбом Live in Poland у Магілёве 18 чэрвеня.

На канцэрт прыйшло каля 200 чалавек, пераважна моладзь, студэнты і нават курсанты сувораўскай вучэльні.

Юры Несцярэнка:
«Атмасфера была не тое каб найлепшая, але сапраўды выдатная. Я запрасіў на разагрэў сваіх сяброў – гурт Juraffic Park, які выступіў проста выдатна. Гэты гурт грае ў стылістыцы класічнага блюзу і рок-н-ролу.

На канцэрце публіка не толькі падпявала музыкам, але і спрабавала танчыць. На жаль, зала для танцаў была нязручная, таму людзі прыстасоўваліся як маглі: хто танчыў на месцы, а хто выходзіў да сцэны і танчыў з таго боку.
Юры Несцярэнка:
«Улічваючы, што гэты канцэрт меў блюзавую спецыфіку, мы, як і патрабуе традыцыя на такіх канцэртах, запрасілі з залы ўсіх музыкаў, якія б хацелі паўдзельнічаць. Было вельмі нечакана, калі выйшла выкладчыца мясцовага педагагічнага універсітэта і вельмі файна праспявала. Таксама выйшаў саксафаніст, які быў касмічна ўражаны. Усё ж такі публіка ў нас добрая!»
Канцэрт ладзіўся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Тэгі: Магілёў