Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

krupki_3

Канцэрты спевака Змітра Вайцюшкевіча адбыліся 30 чэрвеня ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі і дзіцячым летніку мястэчка Бобр.

krupki_2

З.Вайцюшкевіч: "Для Крупак музей – як для мінчукоў Палац Рэспублікі".

Канцэрт у Крупках быў прысвечаны 5-годдзю афіцыйнага адкрыцця краязнаўчага музея. На жаль, людзей было не так шмат, але атмасфера эйфарыі і радасці лунала ў залі. Для мясцовых жыхароў гэта было першае і вельмі прыемнае знаёмства са Змітром.

З.Вайцюшкевіч: "Я быў узрадаваны сэрцам і душою".

bobr_1

У летніку мястэчка Бобр

На канцэрце ў дзіцячым летніку мястэчка Бобр было каля сотні дзетак. "З дзецьмі канцэрты – гэта больш гульня", – кажа З.Вайцюшкевіч. У рэпертуары гучалі Бураўкінскія калыханкі.

Асабліва дзетак прывялі ў захапленне паштоўкі і плакаты ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" "Для дзетак гэтыя плакаты і паштоўкі мелі быццам нейкі магічны сэнс. І гэта варта ўвагі", – апісвае канцэрт З.Вайцюшкевіч.

Усе дзеці атрымалі аўтографы, а Зміцер – мора радасці і пазітыўных эмоцый.

На першым фотаздмыку: ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі

Арына Лісецкая, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Адзін камэнтар »

  1. # Hlapchuk | 4 лiпеня 2009, 23:27

    Зьмiцер - малайчына!

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »