Запрашаем на круглы стол у Магілёве

Круглы стол «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і Магілёўскай вобласці» пройдзе ў Магілёве 5 чэрвеня.

000244bq

Магілёўская ратуша

У круглым стале возьмуць удзел гісторыкі, краязнаўцы, актывісты Таварыства аховы помнікаў Магілёва і ваколіц, а таксама прадстаўнікі кіроўных органаў Таварыства з Рэспубліканскага савета і Мінскай вобласці.

Мерапрыемства распачнецца а 12-й гадзіне ў памяшканні Музея гісторыі Магілёва (будынак Ратушы), які знаходзіцца па адрасе: вул. Ленінская, 1А.

Круглы стол ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

фота insurhent.livejournal.com

Тэгі: