Запрашаем на прагляд фільма «Эпоха Барадуліна»

Дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», прысвечаны Народнаму паэту Беларусі, пакажуць у Мінску 30 чэрвеня.

baradulin_afisatbm_a4

Прагляд адбудзецца ў сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Румянцава, 13.

Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць рэжысёр Віктар Корзун і прадусар Кася Камоцкая.

Прагляд фільма ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: