Жыбуль прэзентаваў “Стапеліі” ў БНТУ

11 красавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася прэзентацыя новай кнігі Віктара Жыбуля “Стапеліі”. На імпрэзу прыйшлі студэнты БНТУ, выкладчыкі, а таксама людзі, якія даведаліся пра яе з сайту budzma.org. Паэт чытаў творы з кнігі, а таксама зладзіў міні-віктарыну: чытачы мусілі ўгадаць, з якой нагоды альбо ў якім настроі ствараліся тыя ці іншыя вершы. Самыя кемлівыя альбо тыя, чый варыянт быў самы арыгіналны, атрымлівалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.