Каляндар. 1 жніўня

31.07.2009 Каляндар

1857: Выйшаў указ расійскага цара, паводле якога аднадворцы, гэта значыць бедная шляхта, былі аднесеныя да катэгорыі дзяржаўных сялян. Такім чынам былі паніжаныя ў правах 44 тысячы 800 сем’яў.

1914: Пачалася Першая сусветная вайна.

1920: У Мінску пачаў функцыянаваць канцэнтрацыйны лагер «для прадстаўнікоў варожых класаў», якімі лічыліся былая шляхта, землеўладальнікі, чынавенства і святары. Паводле звестак гісторыка Кастуся Тарасава, утрымлівалі ў тым лагеры не менш за тры сотні чалавек.

1920: Абвешчана аб стварэнні БССР.

1923: Нарадзіўся Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнаўца і крытык (пам. 1999).

bacukou

1977: Нарадзіўся Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменнік.