Каляндар. 10 студзеня

09.01.2009 Каляндар

Гэты дзень беларускай гісторыі.

1897: Пачаўся 1-ы Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1905: нарадзілася Тацьяна Бірыч, вядомы беларускі афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук.

1948: прыйшоў на сьвет Алег Нікалайчык, беларускі канструктар тэатральных лялек.

1972: У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.

1980: У Мінску заснаваны Літаратурны музей народнага паэта Беларусі Пятруся Броўкі.

1989: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.