Каляндар. 11 снежня

10.12.2009 Каляндар

karlowicz

1876: У Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч. Ён быў сынам славутага этнографа і музыколяга Яна Карловіча, а сам стаў кампазытарам.

1955: У Лондане адкрыты помнік на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстання Лявона Рыдлеўскага.

2002: Памёр Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік і перакладчык (нар. 12(24).9.1913).

2004: Памёр Канстанцін Шышэя, змагар за беларускую незалежнасьць, антысавецкі дзеяч.