Каляндар. 15 чэрвеня

14.06.2009 Каляндар

Афіцыйна адзначаецца Дзень медычнага работніка. Гэта яшчэ савецкае свята, якое з колішніх календароў аўтаматычна перайшло ў сённяшні дзяржаўны каляндар.

karatynski
1831: Нарадзіўся беларускі пісьменнік Вінцэсь Каратынскі.

1863: У Ашмянскім павеце расійскія войскі разбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зігмунта Мінейкі.

vicbicz1

1905: Нарадзіўся беларускі літаратар і даследчык Юрка Віцьбіч, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў эміграцыі.

1914: Нарадзіўся Юрый Андропаў, шэф савецкага КДБ і кіраўнік СССР. Гэта ён у 1968 годзе паўплываў на тое, што савецкія войскі былі ўведзеныя ў Чэхаславаччыну, а ў 1979 падтрымаў савецкае ўварванне ў Афганістан.

1977: Пачалося будаўніцтва Мінскага мэтрапалітэну.

1992: Другі раз паляцеў у космас беларус Уладзімір Кавалёнак. Усяго Кавалёнак пабываў на арбіце тройчы.

1999: Створаны беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна”. Ён быў закрыты ўладамі, але не спыніў сваёй дзейнасці.