1836: Нарадзіўся Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр.
1862: У Беларусі адкрылася першая чыгунка. Яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі.
1896: Нарадзіўся Кастусь Юхневіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст.
1913: Памёр Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог (нар. 26.4.1863).
1921: Нарадзіўся Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца.
1934: Нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, беларускі навукоўца і палітык.
1937: Нарадзіўся Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік і збіральнік фактаў гісторыі паваеннага беларускага маладзёвага супраціву.
1985: У Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
1991: Выйшла ў эфір першая перадача Польскага Радыё на беларускай мове.
1993: Памёр Уладзімір Калеснік, беларускі літаратар.


