Каляндар. 19 лістапада

18.11.2009 Каляндар

1784: Нарадзіўся Міхал Баброўскі, выдатны навуковец-славіст, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, які наноў адкрыў сьвету імя Францішка Скарыны

1842: У мястэчку Жыдаў у Польшчы нарадзіўся Адам Банецкі, гісторык і дасьледчык гэральдыкі й гэнеалёгіі на абшарах Рэчы Паспалітае.

1881: Нарадзіўся Уладзімер Марзон, хірург, заслужаны доктар Беларусі.

1889: Памер Ігнат Казлоўскі, мовазнавец-славіст (нар. 1846).

1891: У вёсцы Ярэмічы у Карэліцкім раёне нарадзіўся Міхал Гурын-Маразоўскі, беларускі палітычны дзеяч.

1908: Нарадзіўся Мікола Засім.

1930: Нарадзіўся Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (пам. 6.1.1988).

1982: Каманда “Дынама” (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.

sazhycz

2007: Памёр Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982-1997 старшыня Рады БНР (нар. 5.9.1917)

lojka

2008: Памёр Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 1.5.1931)