У гэты дзень адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Нарадзіліся Айзек Азімаў, Уладзімер Цвірка. Загінулі Мечыслаў Дарманоўскі, Ігнат Здановіч і Фабіян Абрантовіч…
1793: Другі падзел Рэчы Паспалітай
Магнацтва на чале з Севярынам Ржэвускім, Шчэнсным Патоцкім і Ксаверыем Браніцкім разгарнула барацьбу супроць Канстытуцыі 1791 году (якая сярод іншага ліквідавала ВКЛ) і звярнулася па вайсковую дапамогу да Расеі. Складзены ў Пецярбурзе акт антыўрадавай канфедэрацыі быў апублікаваны ў памежным украінскім мястэчку Таргавіца. У дакуменце ішла гаворка пра барацьбу за ранейшы парадак кіравання Рэчай Паспалітай.
У траўні 1792 года канфедэраты следам за царскімі палкамі перайшлі мяжу. Адначасова на тэрыторыю Рэчы Паспалітай уварваліся войскі Прусіі. У Беларусі дзейнічала 30-тысячная расейская армія. Яна без бою захапіла Ўшачы, Браслаў, Бабруйск, Нясвіж, Наваградак, Слонім і Горадню. Пад Мірам быў разбіты корпус Юдзіцкага. 23 ліпеня, пасля бітвы пад Берасцем, войска Вялікага Княства адышло за Буг. Назаўтра кароль Станіслаў Аўгуст абвясціў, што ён далучаецца да Таргавіцкай канфедэрацыі.
Перамога таргавічанаў, падтрыманых расейскімі і прускімі штыхамі, прывяла да скасавання Канстытуцыі і адмены ўсіх прагрэсіўных рэформаў, прынятых Чатырохгадовым соймам 1788-1792 гадоў. Было замацавана прыгоннае права, выгнаны ў эміграцыю сотні патрыётаў і прыхільнікаў рэформаў. Трымаючы на месцах уладу ў сваіх руках, канфедэраты займаліся рабункамі і тэрорам.
Таргавіцкая канфедэрацыя спрычынілася да другога падзелу Рэчы Паспалітай. Расея ўлучыла ў свае межы Менскае ваяводства, а таксама рэшту Полацкага і Віцебскага. Каралеўскім універсалам гэтыя ваяводствы, як і захопленыя раней Амсціслаўскае і Смаленскае, былі ліквідаваныя.
Каб узаконіць падзел, на загад імператрыцы ў Горадні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам “нямога”. Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне – знак згоды.
1864: у гэты дзень загінулі Мечыслаў Дарманоўскі і Ігнат Здановіч, кіраўнікі паўстання 1863-1864 гг. ў Беларусі і Літве.
1920: нарадзіўся Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
Айзэк Азімаў (сапраўднае імя Ісаак Юдавіч Азімаў) – амэрыканскі біяхімік і пісьменьнік навуковай фантастыкі мае беларускае паходжанне, нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая пры нараджэньні яго ўваходзіла ў склад былой БССР, цяпер Смаленская вобласьць Расеі.
1928: нарадзіўся Уладзімер Цьвірка, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бэльгія), журналіст.
1946: у засценках маскоўскаў турмы “Бутырка” скончыў сваё жыццё Фабіян Абрантовіч – беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду, публіцыс і філосаф.
1950: нарадзіўся Сямён Домаш, беларускі палітык, былы старшыня Гродзенскага аблвыканкома, кандыдат ад апазыцыі на прызідэнскіх выбарах 2001 году. За некалькі дзён да галасавання зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка.