Пастухоўскае свята — веснавы Мікола або Мікольшчына. Пры выгане жывёлы, якую перад гэтым тройчы абыходзілі ў хляве з грамнічнай свечкай і абкурвалі зёлкамі пад гукі пастухоўскай берасцянай трубы за варотамі, адбываліся імправізаваныя сцэнкі-дыялогі з пастухом. Кожная гаспадыня частавала яго і прасіла, каб добра пасвіў.
1971: Нарадзілася Наталля Зверава, самая паспяховая беларуская тэнісістка часоў СССР.
1931: Нарадзілася Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.

1900: Пад Пухавічамі прыйшоў на свет Мікола Каспяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і даследчык літаратуры. Ён напісаў агулам больш за 230 навуковых працаў па розных тэмах, у тым ліку некалькі слоўнікаў беларускай мовы. Але большасць ягоных твораў, якія так і засталіся ў рукапісах, была знішчаная пасля ягонага арышту.