1705: Расійскі цар Пётр І, увайшоўшы ў Віцебск, распачаў барацьбу з уніяцтвам. Ён загадаў знішчыць усе абразы святога Язафата Кунцэвіча і збіраўся быў спаліць мошчы Язафата, якія захоўваліся ў Полацку.
1758: Мястэчка Вушачы атрымала гарадскі герб. Гэта была выява залатой ракі ў белым полі, а каля ракі – постаць святога Лаўрэна.
1938: Нарадзіўся Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.
1941: Нібыта памёр славуты беларускі мовазнаўца Мікола Байкоў. “Нібыта”, бо насамрэч лёс гэтага выдатнага навукоўца няясны. Даведнікі, падаючы дату смерці, адзначаюць: “Паводле некаторых звестак, жыў яшчэ ў 1944 годзе”.
1941: Утвораная Стаўка галоўнага камандавання ўзброеных сілаў.
1944: Савецкія войскі пачалі аперацыю “Багратыён”.
1967: Памёр Мікалай Дзямідаў, беларускі грамадска-палітычны і ваенны дзеяч (нар. 10.12.1888).