Каляндар. 26 лістапада

25.11.2009 Каляндар

1805: Нарадзіўся Яўстафій Янушкевіч, кнігавыдавец, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў (пам. 1874)

1812: Пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.

1837: Нарадзіўся Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.

1855: Памёр Адам Міцкевіч, паэт, аўтар паэмы “Пан Тадэвуш“, экранізацыя якой ішла ў нашых кінатэатрах акурат на мінулыя каляды.

teodor_narbutt

1864: Памёр Тэадор Нарбут, беларускі гісторык.

1907: Нарадзіўся Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург (пам. 1991).

1917: Утварэнне Абласнога выканаўчага Камітэта Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

karatkievic1

1930: Нарадзіўся Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.1984).

1943: Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены г. Гомель.

2003: Адбыўся апошні палёт авіялайнера Канкорд.