1784: Нарадзіўся Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, педагог і публіцыст (пам. 4.4.1846).
1883: Нарадзіўся беларускі навуковец Аляксандар Дубах – першы тэарэтык балотазнаўства.
1909: Нарадзіўся Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
1923: Нарадзіўся Віктар Вярсоцкі – мастак-пейзажыст, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

1925: Нарадзілася Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца.
1936: У СССР забароненыя аборты.
1944: У Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай, – апошні такога маштабу сход прыхільнікаў дзяржаўнае незалежнасці Беларусі на ўласна беларускай тэрыторыі. Наступныя такія сходы адбудуцца толькі праз паўстагоддзя. А праходзіў Другі Усебеларускі Кангрэс у цяперашнім тэатры імя Янкі Купалы.
1944: Войскі 1-га Беларускага фронту атачылі і знішчылі (27–29 чэрвеня) бабруйскую групоўку нямецкіх войскаў і вызвалілі Бабруйск.
1989: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
2002: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія “Мабільныя ТэлеСістэмы” (Беларусь).