Каляндар. 28 чэрвеня

27.06.2009 Каляндар

Афіцыйны Дзень вынаходніка і рацыяналізатара.

Дзень Святога Ірэнэя, біскупа і пакутніка. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў.

1569: Заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

1891: Нарадзіўся Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 3.11.1937).

1923: Нарадзіўся Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог, аўтар фундаментальнай “Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г.” (пам. 1988).

1941: Нарадзілася Алена Макарэўская, беларускі мовазнаўца.

1941: Створаны першы на тэрыторыі Беларусі ў часе Вялікай Айчыннай вайны партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.

yanka_kupala

1942: Памёр Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882).

1944: Савецкая армія вызваліла Віцебск і знішчыла віцебскае групаванне нацыстаў.