Каляндар. 30 лістапада

29.11.2009 Каляндар

1409: У Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (сконч. 8.12.1409).

kazimir

1427: Нарадзіўся Казімір Ягелончык, вялікі князь Літоўскі.

1595: Казацкі атрад Севярына Налівайкі авалодаў Магілёвам.

lynkou

1899: У вёсцы Зазыбы пад Віцебскам нарадзіўся Міхась Лынькоў, народны пісьменнік БССР. Найбольш вядомы ягоны твор — аповесць “Міколка-паравоз“.

1939: Пачалася савецка-фінская вайна 1939-1940.

1952: Заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.

1993: Урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі.