У праваслаўных цэрквах (паводле Юліянскага календара) — свята Уводзінаў у Храм Найсвяцейшае Багародзіцы.
1764: Памёр беларускі мастак Ксаверы Дамінік Гескі. Ён працаваў у Нясвіжскім замку ў князёў Радзівілаў, маляваў іх партрэты, а таксама напісаў для нясвіжскага касцёла карціну “Таемная вячэра“, прыдумляў сюжэты для габеленаў, якія ткаліся на мануфактурах у Карэлічах, Нясвіжы і Міры.
1874: Нарадзіўся беларускі жывапісец Леў Альпяровіч. Сам ён быў з Куранца пад Вялейкай, вучыўся ў Вільні, а пасля жыў і працаваў у Мінску.
1901: Нарадзіўся Мікалай Сіманаў, савецкі актор тэатра і кіно, Народны артыст СССР (1950).
1939: Горад Беласток быў абвешчаны абласным цэнтрам БССР. Пасля вайны горад разам з цэлым рэгіёнам будзе аддадзены Польшчы, але там і сёння жыве шмат беларусаў, ёсць беларускае радыё і беларуская газета “Ніва“.
1948: Дзяржаўны камітэт Савета міністраў СССР па ўкараненні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў за нумарам 10475 вынаходніцтва І. С. Брукам і Б. І. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны
1980: Памерла Вольга Галіна, беларуская актрыса (нар. 11.3.1899).
