У каталіцкім свеце адзначаюць дзень памяці Захара, бацькі Яна Хрысціцеля, а беларускія праваслаўныя ўшаноўваюць памяць Яўсея Лаўрышаўскага.
1864: У Бялынічах, што на Віцебшчыне, нарадзіўся Аляксей Бялыніцкі-Біруля, натураліст і географ. Ён першы з навукоўцаў даследаваў й апісаў самыя скрайнія берагі Азіі, што завуцца цяпер мысам Чалюскіна.
1893: Нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог. Рэпрэсаваны.
1907: Нарадзіўся Міхал Вітушка, кіраўнік антысавецкай партызанкі ў Беларусі ў другой палове 1940–1950-х гадах.
1916: Памерла Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтэса-рэвалюцыянерка (нар. 3.7.1876).
1954: Памёр Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, аўтар гімна БССР (нар. 1.11.1899).
1954: Памёр Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр (нар. 25.10.1936).
1958: Выпуск першых аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у г. Жодзіна.

