Каляндар. 6 ліпеня

05.07.2009 Каляндар

Ноччу з 6 на 7 ліпеня адбудзецца адно з найвялікшых беларускіх каляндарных святаў – Купалле. У царкоўнай традыцыі гэта дзень Св. Яна Папярэдніка.
1253: У дзень Св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
1851: Нарадзіўся Янка Лучына, беларускі паэт.
1905: Нарадзіўся Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык (пам. 18.12.1969).
1909:Нарадзіўся Сяргей Грыцавец. Ваенны лётчык і двойчы Герой Савецкага Саюзу, ён паходзіў з вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну.
1927: Нарадзіўся Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак, які надта хораша малюе дубровы і ветракі.
1947: Першы з’езд беларусаў у Остэргофэне (Германія) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і інш.
1977: Нарадзіўся Макс Мірны, беларускі тэнісіст.