Экскурсія: таямніцы і легенды праспекта Незалежнасці

Ці ведаеш ты, што мінскі праспект Незалежнасці мяняў сваё найменне 10 разоў? Ды што там найменне – ён мяняў нават напрамак!
Куды падзеўся самы высокі ў СССР Іосіф Вісарыёнавіч?
Што агульнага ў багіні Дземетры і генерала Навумава?

Агульнабеларуская кампанія “Будзьма!” і МГА “Гісторыка” сардэчна запрашае цябе на цікавае падарожжа па сучаснаму праспекце Незалежнасці і нашай гісторыі!

Збіраемся ў нядзелю, 16 лістапада 2008г. а 10:00 каля ўваходу ў галоўны корпус БДУ (пл.Незалежнасці, 4).

Экскурсію праводзіць гісторык Іван Сацукевіч.

Тэгі: