АРТагляд 3—9 кастрычніка
Майстар-класы па розных кірунках графічнага дызайну, кірмашы хэнд-мэйду і відовішчныя імпрэзы дапамогуць вам заняць сябе на гэтым тыдні. Далей »
Майстар-класы па розных кірунках графічнага дызайну, кірмашы хэнд-мэйду і відовішчныя імпрэзы дапамогуць вам заняць сябе на гэтым тыдні. Далей »
Тэмамі гэтага тыдня сталі скульптура ў гарадскім асяродку, а менавіта памятныя дошкі простым людзям М. Бялько і біяскульптуры Р. Сяргеева і мастацтва прэзентацыі сябе. Да апошняга адносяцца паказы модаў у межах фестывалю мастацтваў “Мамант”, кастынг для праекту Koufar-in-Motion і літаратурныя чытанні. Далей »
Усе віды мастацтваў – выяўленчае, архітэктурнае, мультымедыйнае, выканаўчае і тэатральнае – чакаюць нас амаль на кожнай імпрэзе гэтага тыдня. Адкрыццё праектe “Уваход праз дызайн” адбудзецца ў суправаджэнні электроннай музыкі і розыгрышу “вандалістычных” прызоў. Далей »
Хэндмэйдэры і іншыя крэатыўшчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў праекце “I, Culture puzzle!” Далей »
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею. Далей »
Фестываль польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых "Лялька — таксама чалавек" распачаў сваю працу ў Мінску, а працягне ў Гродна, Брэсце, Магілёве. Далей »
Navinki-2011 – не падумайце, што гэта чарговая метафара пра нашу суровую рэчаіснасць, не, гэта – фестываль перформансу, які праводзіцца ў Мінску ў 13 раз. 29 жніўня праца фестывалю завершыцца ў мастацкай галерэі “Акадэмія” выступленнямі перформераў, майстар-класамі і лекцыяй аб сучасным перфомансе. Далей »
Арт-тыдзень распачне выстава “Спячы рэжым” Аляксея Губарава. “Нас акаляюць мільёны патрэбных і непатрэбных прадметаў, якія нібыта дапамагаюць нам жыць, але часам здаецца, што яны пачынаюць кіраваць намі…” Праект, прысвечаны тэме чалавечых залежнасцяў, будзе прэзентаваны 16 жніўня а 19-й гадзіне ў галерэі “Ў”. Складаецца ён з дзвюх частак: інсталяцыі ў галерэйнай прасторы і дакументацыі серыі аб’ектаў, усталяваных у розных частках горада, так званы паблік-арт. Далей »
На гэтым тыдні прапаную выправіцца да падножжа магутных муроў гісторыі, каб пазнаёміцца з беларускім замкавым і палацава-паркавым дойлідствам. Некалі Беларусь называлі “краінай замкаў", у якой кожны больш-менш буйны магнат меў свой палац. Далей »
Гэтым разам мы крыху пасунемся ў бок немастацкіх мерапрыемстваў, якіх гэтым летам значна болей за мастацкія імпрэзы. Пачнем з рыбак і матылькоў. Можна сказаць, банальшчына, але насамрэч луска і крылцы гэтых насельнікаў зямлі натхняюць мастакоў, дызайнераў і мадэльераў на арыгінальныя творы мастацтва. Чароўных матылькоў можна паглядзець у Музеі гісторыі горада Мінска, а бліскучых рыбак — у Цэнтры акіянаграфіі ''Открытый океан'' (вул. Брылеўская, 3). Тэма экалогіі і прыроды таксама раскрытая ў фатаграфіях і літаратурных творах удзельнікаў конкурсу “Зялёнае спажыванне”, паводле вынікаў якога працуе выстава ў кінатэатры “Цэнтральны”. Далей »