Захар Лапіцкі: ”Усё пачынаецца з сям’і”

– Беларусам я ўсвядоміў сябе паступова, у працэсе гадавання. Я нарадзіўся на Сахаліне, а мае бацькі – вайскоўцы. Вайсковы шлях закінуў бацькоў далёка ад Беларусі. Калі я быў яшчэ зусім малы, у нас у сям’і была традыцыя: як мінімум адзін дзень на тыдзень размаўляць дома па-беларуску. Далей »

Сяргей Бурак: “Я вырашыў, што буду паступаць на гістарычны факультэт”

– Я нарадзіўся ў Беларусі, а потым на тры гады з’ехаў у Літву. Там хадзіў у дзіцячы садок і скончыў два першых класы школы. У школе вывучаў літоўскую мову. Потым зноў вярнуўся ў Беларусь і жыў у Браслаўскім раёне. Калі я вярнуўся на радзіму, то пайшоў у трэці клас ужо беларускай школы. Далей »

Зміцер Белавусаў: ”Я пазнаёміўся з дударамі”

– Маё самаўдасканаленне ішло праз музыку, а дакладней – праз музыкаў. Я пазнаёміўся з беларускімі дударамі, з людзьмі, у якіх мова ў штодзённым ужытку, якія займаюцца ўдасканаленнем нашай культуры праз майстэрства і музыку. Далей »

Антон Юркавец: “На тло роднага мяне вярнула кніга”

– Я адчуў сябе беларусам яшчэ на золку туманнага дзяцінства. Памятаю, бацька вадзіў мяне па горадзе і паказваў: вунь бел-чырвона-белы сцяг, а вунь наш герб "Пагоня". Потым быў беларускамоўны клас і выдатны прадмет МРБ (мая Радзіма – Беларусь), Далей »

Таццяна Казлова: ”Да нас у школу прыйшла новая настаўніца”

– У савецкай школе мы вывучалі беларускую гісторыю з 1917 году, нібы астатняй гісторыі не існавала, яна заставалася белай плямай на агульнагістарычнай мапе савецкага часу. Беларускую літаратуру я ўвогуле не любіла да сёмага класу. Далей »

Людміла Сініла: “Тое, што я беларуска, я ўсвядоміла са словаў маці”

– Тое, што я менавіта беларуска, я ўсвядоміла ў дзяцінстве са словаў маці. Вялікую ролю адыгралі знаёмыя маці, бо амаль усе яны былі беларускамоўныя. Калі яны завітвалі да нас у госці, то час ад часу апавядалі мне, малой, цікавыя рэчы з гісторыі нашай краіны. У сям’і са мной размаўлялі і па-беларуску, і па-расійску. Далей »

Мікола Тоўсцік: “Я нарадзіўся беларусам”

- Калі ў француза ці немца спытаць, што для яго значыць быць французам ці немцам, то ён не зразумее, чаго ад яго хочуць. Я нарадзіўся беларусам і ў Беларусі, таму я беларус. Самаідэнтыфікацыя ў мяне была з дзяцінства. Далей »

Зміцер Навіцкі: «Беларусам патрэбныя грошы і танныя візы»

-- Мае бабулі і дзядулі - “тутэйшыя”, паходзяць з вёсак Стаўбцоўшчыны. Але ўсведамленне сябе беларусам прыйшло некалькі гадоў таму, падчас вандроўкі па Індыі. Два месяцы ў краіне, якая для заходняй ментальнасці здаецца іншай планетай, моцна абвастрылі пачуццё “беларуса”. Далей »

Андрусь Такінданг: “Пытанне выбару”

- У дзяцінстве я паступіў у каледж мастацтваў, тым самым скіраваўшы сваё жыццё ў бок культуры. Гэты выбар адбыўся гадоў у дзесяць. У дзяцінстве мне вельмі падабалася маляваць, і бацькі вырашылі, што будзе лагічна, калі я буду вучыцца па мастацкай спецыяльнасці. Далей »

Ксенія Гудзіменка : ”Значную ролю адыграў беларускамоўны садок ”

- Я ўжо дакладна і не памятаю, калі ўсвядоміла сябе беларускай... Лічу, што значную ролю ў гэтым адыграў той факт, што я хадзіла ў беларускамоўны садок. Пэўную ролю ў маёй беларускасці адыграла сям'я. Дома са мной калі-нікалі матуля размаўляла на беларускай мове. Далей »

Старонка 5 з 16« Першая...34567...Апошняя »