Сустрэча ў СШ №1 г. Новалукомля Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці

Сустрэча ў СШ №1 г. Новалукомля Чашніцкага р-на Віцебска

Гутарка, як потым сцвярджалі настаўнікі, прайшла нібы на адным дыханні. Перш чым пачаць размову з аўдыторыяй, я запыталася, што цікавіць, чаго ад мяне чакаюць слухачы. Далей »

Сустрэча ў дарослай гарадской бібліятэцы г. Новалукомля Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці

Сустрэча ў дарослай гарадской бібліятэцы г. Новалукомля

“Добры дзень добрым людзям – так пачынаюцца многія песні нашага народа”. З такім прывітаннем я звярнулася да аўдыторыі, следам прачытаўшы верш П.Макаля “Добрым людзям”. Далей »

Трэба ў Гомелі бываць часцей…

021

17 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" з творчым візітам наведалі Гомель, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна, у Абласным дзяржаўным ліцэі і Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. " Далей »

Талака ў Зембіне

Талака ў Зембіне

21 красавіка 2012 ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , Барысаўскі райвыканкам, агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі” праводзяць талаку па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла ў в. Зембін. Далей »

“Лісты з Зэльвы” Ларысы Геніюш на Ваўкавышчыне

кніга геніюш

21 красавіка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" у Ваўкавыскім раёне на Гарадзеншчыне пройдуць прэзентацыі кнігі Ларысы Геніюш “Лісты з Зэльвы”. Прэзентацыі невыпадкова ладзяцца ў мястэчках Воўпа і Рось – непадалёку, у фальварку Жлобаўцы, паэтка ў 1910 г. нарадзілася, а ў Ваўпянскай царкве ў 1935 г. брала шлюб. Месцы і час сустрэчаў: 10.00 – Росеўская СШ, 12.00 – Ваўпянская СШ № 2. У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік кнігі, паэт Міхась Скобла, мясцовыя краязнаўцы і музыкі. Далей »

Жыбуль прэзентаваў “Стапеліі” ў БНТУ

11 красавіка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбылася прэзентацыя новай кнігі Віктара Жыбуля “Стапеліі”. На імпрэзу прыйшлі студэнты БНТУ, выкладчыкі, а таксама людзі, якія даведаліся пра яе з сайту budzma.org. Паэт чытаў творы з кнігі, а таксама зладзіў міні-віктарыну: чытачы мусілі ўгадаць, з якой нагоды альбо ў якім настроі ствараліся тыя ці іншыя вершы. Самыя кемлівыя альбо тыя, чый варыянт быў самы арыгіналны, атрымлівалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

Шоў Беларушчыны адбылося ў Дварышчах

SAM_1111

12 красавіка ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы Дзяржынскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны. Па традыцыі праграма пачалася з прагляду мультфільма “Будзьма Беларусамі!”, які ўсіх вельмі ўразіў. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама задавалі свае. Шоў Беларушчыны прайшло ў цёплай атмасферы і добрым настроі. Усе удзельнікі праграмы атрымалі памятныя падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма!”. Далей »

Творчая сустрэча з Верай Буланда – 19 красавіка

19 красавіка творчая сустрэча з Верай Буланда пад назвай “Доўгае рэха Чарнобыля” адбудзецца ў інтэрнаце завода колавых цягачоў. Адрас інтэрнату: г. Мінск, вул. Куляшова, 18, канцэртная заля. Пачатак сустрэчы а 18 00. Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем! Далей »

Уладзімір Арлоў і Зміцер Бартосік выступяць на Старадарожшчыне

19 красавіка 2012 года адбудуцца выступы пісьменніка Уладзіміра Арлова і барда Змітра Бартосіка на Старадарожшчыне. Першы выступ адбудзецца а 11 00 у СШ вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, а 13 00 творцы выступяць у Палацы культуры г. Старыя Дарогі. Далей »

Творчыя сустрэчы з Васілём Жуковічам і Георгіем Ліхтаровічам

19 красавіка 2012 года адбудуцца дзве творчыя сустрэчы з паэтамі Васілём Жуковічам і Георгіем Ліхтаровічам у Шчучыне (Гродненская вобласць). Першая сустрэча адбудзецца ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Шчучына. На сустрэчы будуць прысутнічаць школьнікі і бібліятэкары Шчучыншчыны (вул. Леніна, 50). Пачатак а 11.00. Далей »

Старонка 5 з 164« Першая...34567...Апошняя »