Каляндар. 15 снежня

1836: Нарадзіўся Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр. 1862: У Беларусі адкрылася першая чыгунка. Яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі. Далей »

Каляндар. 14 снежня

У Беларусі ўшаноўваецца прарок Навум, імя якога ў народзе звязвалі з навукай. 1586: У Беларусі ўпершыню ва Усходняй Эўропе было зроблена патолагаанатамічнае ўскрыццё цела нябожчыка Стэфана Баторыя. Далей »

Каляндар. 13 снежня

У Беларусі ўшаноўваецца апостал Андрэй. 1620: Ворша атрымала герб. 1826: Памёр Станіслаў Богуш Сестранцэвіч. Ён прыйшоў на свет у вёсцы Занкі Свіслацкага раёну ў пратэстанцкай шляхецкай сям'і. Далей »

Каляндар. 12 снежня

1883: Нарадзіўся Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (пам. 12.9.1934). 1937: Памёр Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец (нар. 23.2.1891). 2006: Памерла Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (нар. 15.5.1916). Далей »

Каляндар. 11 снежня

1876: У Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч. Ён быў сынам славутага этнографа і музыколяга Яна Карловіча, а сам стаў кампазытарам. 1955: У Лондане адкрыты помнік на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстання Лявона Рыдлеўскага. Далей »

Каляндар. 10 снежня

1589: Кобрын атрымаў герб. 1796: Расійскі імператар Павал І выдаў ўказ пра вызваленне з сібірскай ссылкі ўсіх палонных паўстанцаў-касцюшкоўцаў. Далей »

Каляндар. 9 снежня

1268: Памёр Войшалк, вялікі князь літоўскі. 1891: Нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык (пам. 25.5.1917). Далей »

Каляндар. 8 снежня

1409: У Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (пач. 30.11.1409). 1432: Ашмянская бітва між войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. Загінула больш за 10 тыс. чалавек. 1506: Жыгімонт Стары абраны каралём польскім. Далей »

Каляндар. 7 снежня

У праваслаўных цэрквах (паводле юліянскага календара) -- памяць святой вялікапакутніцы Кацярыны. 1878: Нарадзіўся Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт (пам. 17.1.1921). Далей »

Старонка 3 з 3712345...Апошняя »