Брэсцкая маладзёжная арганізацыя ладзіць Акадэмію

31.05.2010 У краіне

“Акадэмію рэгіянальнага развіцця” плануе правесці летам брэсцкая маладзёжная арганізацыя “Дзедзіч”. Падчас яе ўсе жадаючыя змогуць навучыцца стратэгіі ўзаемінаў паміж сабой і з уладамі.

Дарэчы, нядаўна “Дзедзіч” праз выданне і распаўсюд бюлетэняў “Купалинка” і “Юбилейка”, прыйшоў да высновы, што “ў Брэсце жыве шмат актыўных людзей”, прычым “ёсць людзі з абвостраным пачуццём справядлівасці”. Грамадскія актывісты сцвярджаюць, што ў гэтых людзей “хапае энергіі на агульныя з другімі жыхарамі клопаты, няхай гэта будзе непрыбраны пад’езд або дзіравы дах”.

Тэгі: