У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» перамаглі з мінімальным лікам клайпедскі «Няптунас» — 91:90 (24:23, 23:15, 26:24, 18:28). У падтрымку “Цмокаў” на гульні даў выступ гурт “J:Морс”, прэзентаваўшы новую песню “Джала”.
Аляксандр Куль распавядае, што, калі пачуў новую песню “J:Морс”, яно яго праняла да глыбіні душы, бо, на яго думку, найлепшым чынам перадае жарсць і дух баскетбола. Так і дамовіліся з гуртом пра яе выкананне для аматараў баскетболу. І такая магчымасць надалася акурат на гульні з “Няптунасам”, бо ў “Мінск-Арэне” заставаліся наладжыны гук і сцэна пасля гурта Scorpions.
Магчыма, яшчэ і гэта дапамагло “Цмокам” вырваць перамогу ў літоўскай каманды. Пасля трох гульняў у «Цмокаў» дзве перамогі і адна параза.
Наступны матч «Цмокі» ў Адзінай лізе ВТБ згуляюць у Мінску 3 лістапада з ЦСКА (Масква).
Фота: Аляксандр Ждановіч