Прэзентацыя кнігі Алеся Белага «Наша страва»

25 жніўня ў 18:00 у кнігарні «Логвінава» адбылася першая часта прэзентацыі кнігі Алеся Белага «Наша страва». Кніга прысвечана гісторыі і культуры беларускай кухні, уключае арыгінальныя рэцэпты беларускіх страў. 

На прэзентацыі выступілі аўтар Алесь Белы і літаратар і рэстаранны крытык Анка Упала.

15 верасня ў 18:00 у рэстаране “Камяніца” адбудзецца другая частка прэзентацыі. У “Камяніцы” выступіць гурт Гаротніца. Гэтак жа гасцей чакае пачастунак нацыянальнай беларускай кухні.

Імпрэзы адбываюцца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Ваш каментар