ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” накіравала ў Міністэрства прыродных рэсурсаў хадайніцтва разгледзець аўтарскі праект, паводле якога ў запаведную зону мусіць увайсці паўночная частка заказніка “Сарачанскія азёры” (Астравецкі раён), а таксама будзе павялічаная яго плошча.
Аўтарам праекту з’яўляецца былы дырэктар гэтага ж заказніка Ігар Пастухоў (летась Пастухова звольнілі з працы пасля таго, бо ён выступіў з крытыкай будаўніцтва АЭС побач з тэрыторыяй прыроднага заказніка). Паводле задумы аўтара, калі стварыць на Астравеччыне запаведную зону, гэта дазволіць захаваць унікальны прыродны азёрна-ландшафтны комплекс. Ігар Пастухоў прапануе вылучыць запаведную зону ядра, дзе забароненая амаль уся гаспадарчая дзейнасць і дапускаецца толькі экалагічная і турыстычная ў ашчадным варыянце, а таксама міграцыйныя калідоры для жывёл, зоны пакою, куды могуць хадзіць людзі, напрыклад, за грыбамі, ягадамі, тэрыторыі, дзе адпачываюць пералётныя птушкі. Тэкст цалкам.