Мы глядзім порна!
Увесь экран чорны!
І па гарызанталі, і па вертыкалі:
Дзеянне адбываецца ўначы ў Сенегале!
Мы глядзім порна!
Скрынка гудзення поўная!
Ратуйце, добрыя людцы:
Дзеянне адбываецца ў трансфарматарнай будцы!
Мы глядзім серыял
Пра начны Сенегал!
І па гарызанталі, і па вертыкалі,
І куды вы штэпселі паўтыркалі?!
На экране палоскі,
Клічнікі, кропкі, коскі,
А ў мяне пытальнік:
Хто мне пазычыць паяльнік?
Усё жыццё – порна!
Трансфарматарны марш грайце, горны!
Распачынайце фэст-карнавал!
Усё жыццё – Сенегал!
Усё жыццё – самавар!
Усё жыццё – сенавал!
Усё жыццё – самазвал!
Я паўтараю паўторна:
Наша жыццё – гэта порна!
Пра аўтара:
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Мінску. Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995—2002), цяпер — у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перфомансаў. Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, украінскую, чэшскую мовы.
——————
усе відэа праекту
інфармацыя аб праекце “Чорна-белыя вершы”