Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
“ЭКСПЕРЫМЕНТ”
Мастацкая выстаўка Мікалая Мішчанкі
Творчая асоба заўсёды знаходзіцца ў пошуку. Напісанне твораў − творчы працэс, напоўнены эксперыментаваннем з матэрыяламі і тэхнікай выканання.
Сябра Беларускага саюза мастакоў Мікалай Яўгенавіч Мішчанка прадстаўляе праект “Эксперымент”: акварэльныя аркушы, створаныя на працягу творчай дзейнасці мастака. Вывучэнне якасцей розных папер і асаблівасцей акварэльнага жывапісу дало магчымасць сабраць шмат аркушаў, частку якіх можна ўбачыць на выстаўцы ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Сярод іх эцюды, нацюрморты, пейзажы, выкананыя падчас паездак са студэнтамі на пленэры, вандровак і ў майстэрні.
Гэты праект прадстаўляе яшчэ адзін бок творчасці мастака, які на працягу жыцця спалучаў працоўную дзейнасць з творчай працай.
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца
12 жніўня а 17-й гадзіне
па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)
Выстаўка будзе доўжыцца да 25 жніўня
Тэлефоны для даведак: 334-07-61