Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

12.05.2010 Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праграмы міжнароднай асацыяцыі музеяў “Museum for social harmony” запрашае 15 мая з 18.00 да 23.00 на свята.

Распачынае вечар лаўрэат міжнародных конкурсаў малодшы хор хлопчыкаў ДУА “Рэспубліканская гімназія-каледж” пры Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік – Ю. Казакевіч).

На працягу доўгіх стагоддзяў жывуць на Беларусі людзі розных нацыянальнасцей, веравызнанняў – беларусы, габрэі, палякі, рускія, татары, украінцы… .

Гэтай ноччу ў наведвальнікаў будзе цудоўная магчымасць адправіцца ў музейнае падарожжа па беларускаму мястэчку разам з Юрасём Жыгамотам. Пазнаёміцца з культурай, мастацтвам, танцамі, песнямі шматнацыянальнага асяроддзя. Прыняць удзел у прэзентацыі дыска “Ключы златыя” дуэта “Аляксандра і Канстанцін” і ў адкрыцці мастацкай выставы “Асабістая справа”.

Уваходны білет – 3000

Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэл. 334-56-21, 334-72-61.

Тэгі: