Музейныя таямніцы Магілёва

02.06.2010 Культура

Адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай вандруе па Беларусі. У кожным кутку краіны вернікі пакланяюцца беларускай святыні. Нядаўна на Магілёўшчыне людзі сустракалі Крыж Еўфрасінні ў праваслаўных храмах і схіляліся перад ім. Вандроўка адноўленай каштоўнасці выклікала ўспаміны пра далёкія падзеі, якія звязваюць Магілёў з Еўфрасінняй Полацкай і яе знакамітым Крыжам.

Тры дні з Еўфрасінняй

Днямі споўнілася 100 гадоў, як у Магілёве сустракалі мошчы Святой Еўфрасінні. Іх перавозілі з Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Полацк, з дазволу імператара Мікалая ІІ. У красавіку 1910 года параход “Галавачоў” з мошчамі рушыў па рацэ Днепр да беларускіх гарадоў. Тэкст цалкам.

Тэгі: