Прэзентацыя самвыдат-часопіса ZABEJ №11

08.02.2010 Культура

Выйшаў новы нумар часопіса ZABEJ!INFO. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ 11 выпуску адбудзецца 11 лютага.

ad_zabej_11_online

У праграме:
– Фільм “Забей-2009”
– Прэзентацыя часопіса
– Рэдакцыя адказвае на пытанні чытачоў

Пачатак:
18.00, 11 лютага
Месца:
кавярня “Добрыя Мыслі”
(вул. Магілёўская 12/1)

Забей!Інфо – часопіс пра палітыку і культуру. Яго стваральнікі не абмяжоўваюцца проста напісаннем артыкулаў. Мы робім аднайменны дваровы турнір, кінабункер, ствараем відэастудыю. Часопіс Забей!Інфо – хутчэй нагода для творчых камунікацый ды сродак пошуку аднадумцаў. Цяпер выданне толькі набірае моц і мае неабходнасць у актыўных людзях. Калі вам цікава наладзіць стасункі з рэдакцыяй, прыходзьце.