Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці "КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ" (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг майстра-класаў па выцінанцы.

Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына.

Тэматыка наступная:
18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – "СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ" Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай.

25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – "КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ" Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны.

08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – "СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА" Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў.

15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – "ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА" Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай.

22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – "РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА" Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц.

Кожны майстра-клас прадугледжвае знаёмства з рознымі сваеасаблівасцямі выцінанкі. Таму калі Вы наведаеце ўсе 5, гэта зусім не пашкодзіць.

Кошт майстар-класу – 7500руб.

Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, клей-аловак, просты аловак.

Калі ў Вас узнікла жаданне зрабіць што-небудзь з прапанаванага, патэлефануйце, калі ласка, загадзя па тэлефоне: 8-029-6070761 (Вольга), альбо пішыце мне ўласнае паведамленне ў жж (palunisa).

afisha_by

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »