Прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў”

23.05.2013 19:00 - 21:00 Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў” 23 траўня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) а 19.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў” з удзелам рэдактара кнігі філосафа Валянціна Акудовіча і філосафа Алеся Анціпенкі.

Крыху пра кнігу. Гэта чарговая кніга сэрыі Бібліятэка “Беларускі калегіюм”. Квадрат тэкстаў – гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэлевантных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансерваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.

Захоўваць, усталёўваць і развіваць асновы, на якіх трывала беларуская мова стагоддзямі, – найважнейшыя заданні аўтара кнігі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ