Сэмінар “Літва і беларуская нацыянальная ідэя” ў Маскве

09.11.2009 Замежжа

babuta

14 лістапада Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» (г. Мінск) праводзіць у Маскве культуралагічны семінар “Літва і беларуская нацыянальная ідэя”.

У праграме распавяд аб месцы старажытнай Літвы ў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, прэзентацыя альманаха DRUVIS, гранне на дудзе традыцыйнай беларускай музыкі.
Семінар вядуць Аляксей Дзермант – філосаф, этнакультуролаг и Тодар Кашкурэвіч – мастак, музыка, этнакультуролаг.

Пачатак у 14.00.

Месца праводжання: Бібліятэка імя Леніна, пад’езд №3, 3 паверх, Выставачная зала.

Запрашаем разам зазірнуць у вытокі беларускай нацыі!

Тэгі: