Вечарына памяці Чэслава Немэна

08.02.2010 Замежжа

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, універсітэт у Беластоку і Гродзенскі ўніверсітэт ім. Янкі Купалы сумесна ладзяць у Беластоку вечарыну, прысвечаную славутаму музыку беларускага паходжання Чэславу Немэну.

Вечарны адбудзецца 10 лютага ў актавай зале універсітэцкай бібліятэкі ім. Ежы Гедройца (вул. М. Складоўскай-Кюры, 14А, Беласток). У праграме: канцэрт твораў Чэлава Немэна ў выкананні эстраднага аркестра „Капрыз” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы і заслужаных артыстаў Беларусі; дэманстрацыя дакументальных фільмаў пра Чэслава Немэна беларускага і польскага творцаў: Веры Савінай і Эўгеніюша Шпакоўскага.

Па завяршэнні асноўгай часткі імпрэзы адбудзецца дыскусія.

Тэгі: