Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

mialeska

– Думкі пра нацыянальную ідэю зачапілі мяне ў дзяцінстве, калі гадаваўся ў бабулі з дзядулем у вёсцы на Ваўкавышчыне. Там я адчуў сябе іншым. Асабліва пасля пераездаў з вёскі ў Горадню. У вёсцы мне ўвесь час казалі, што я ёсць палякам. А другая бабуля, што прыехала да нас з Магілёўшчыны, казала мне пра Беларусь, і што мы беларусы. Вось у такіх складаных варунках для выбару давялося мне гадавацца ў дзяцінстве. Я 1975 году нараджэння.

Магілёўская бабуля апавядала розныя гісторыі з часу вайны і перадваеннага часу. Але да беларушчыны як такой я дайшоў іншым шляхам, гэта адбылося толькі дзесьці ў 1993-1994 гадах, калі мне было 17-18 гадоў. У аповедах пра вайну было шмат пра партызанаў, пра немцаў і пра нянавісць. У бабулі ў пачатку вайны было ўжо трое дзяцей, і яна працавала настаўніцай нават пры немцах, калі адкрылі беларускія школкі. А я да беларушчыны дайшоў праз краязнаўства, праз любоў да роднага краю.

Можна сказаць, што своеасаблівым тумблерам сталася прэзентацыя кніжкі “Кронан” у 1993-м годзе. Гэта была кніга па гісторыі Горадні, якую напісалі супольна гісторыкі Вячаслаў Швед і Алесь Госцеў. На сённяшні момант гэтая кніжка можа падацца вельмі простаю рэччу, а тады кніжка па гісторыі гораду, напісаная беларускай мовай, сталася проста штуршком. Нават не сама кніжка, а знаёмства з людзьмі, што яе напісалі.

Мяне на прэзентацыю запрасіла мая выкладчыца па гісторыі, у той час я вучыўся ў Гарадзенскім хімічна-тэхналагічным тэхнікуме. Гэтай выкладчыцай была жонка гарадзенскага гісторыка Вячаслава Шведа. Там, на прэзентацыі, я пазнаёміўся з гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі.

Мяне ўразіла, што гэтыя гісторыкі трымаюцца свайго, беларускага. Для мяне таксама гэта ўсё - роднае: гэты край, гэтая мова, гэтая культура, гісторыя і людзі… Галоўнае ў Беларусі - гэта людзі, якіх шмат што яднае… мова, культура, гісторыя і краіна. Краіна, канечне, у апошнюю чаргу. Людзі ў гэтай краіне пад назвай Беларусь - гэта галоўнае.

***

Андрэй Мялешка, Горадня, краязнаўца

Аб праекце “Як я стаў беларусам”

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »