Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка

Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі. Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)

2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)

3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)

Усе працы павінны мець наступныя звесткі:
імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт.

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.

Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук

Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”.

У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.

Адрас для дасылкі: razam@budzma.org

Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77

42 каментара

  1. # 20 кастрычніка 2008 09:48
    Мар'ян Ветразь

    У добры час!

  2. # 21 кастрычніка 2008 01:12
    Ljavon

    Посьпехаў і ўдачы!

  3. # 21 кастрычніка 2008 14:09
    сыр

    а прызы майкі? і аматары будуць з прафесіяналамі побач спаборнічаць? Было б добра калі б было болей канкрэтыкі.

  4. # 21 кастрычніка 2008 14:13
    сыр

    тым больш, што старонку ў Інэце і самому зрабіць на ўра ;-) Ідэя класная, а вось на прызах як звычайна сэканомілі. Ну ў сэнсе схапілі тое, што не шкада аддаць. Ну і плюс неабмежаванасць спаборніцтва прафесіяналаў і аматараў. навошта звадзіць мыльніцы з профі-апаратамі?

  5. # 21 кастрычніка 2008 15:30
    palasatka

    Чакаем большай канкрэтыкі наконт прызоў, колькасці фотаздымкаў ад аднаго аўтара, інфармацыі пра тое, хто мае права ўдзельнічаць і г.д. )
    Здаецца, у мяне ўжо ёсьць, што паказаць.

  6. # 21 кастрычніка 2008 16:17
    Alena

    Сістэма ацэнкі і прадстаўлення фотаздымка на конкурс вельмі простыя. Вы дасылаеце фотаздымак, які на Вашу думку адпавядае абвешчанай намінацыі, можаце дасылаць некалькі, але ў межах рузмнага. Журы конкурсу будзе глядзець дасланы здымак на прадмет арыгінальнасці, наколькі ён раскрывае ідэю, адпавядае заяўленай намінацыі, а не на ўзровень прафесіяналізму выканання здымка, ці кошт фотаапарата. А прыз пераможцам не агучваецца, у кампаніі павінна быць інтрыга:)

  7. # 29 кастрычніка 2008 22:56
    Ferne

    А дзе глядзець фотаздымкі?

  8. # 31 кастрычніка 2008 23:54
    Влад

    если такими темпами будут публиковаться фоты то как раз к 2010 году увидим всех авторов

  9. Pingback: We are the greatest! :: Ад “Будзьма разам!” :: November :: 2008

  10. # 05 лістапада 2008 12:22
    сыр

    у нашых умовах інтрыга з прызамі значыць іх хм… эээ… у лепшым выпадку яшчэ не набытасць ))) Хаця навошта разглядаць як папрок? ))) Я вам тут дыскусію развіваю. Канечне, мяне цьмяныя прызы не задавальняюць. Як і прыватныя старонкі – на мой погляд, са з’яўленнем блогаў гэтая справа засталася ў мінулым.
    А дарэчы, як там справа з аплатай хостынгу і дамену для гэтых старонак? ))) Не на кожны бясплатны хостынг зал’еш творчасць дызайнера(Ў?!) і праграміста(ў!) :-)
    а цікава паболей даведацца пра фокус-групу, дзе так зацікавіліся прыватнай старонкай )) колькі чалавек? як адабраная? ))))
    эх былі б у вас прызы пасур’ёзней было было б добра кагосьці з дыяспары ўзнагародзіць. І не прыватная старонкай а прыстойнай для цэлай абшчыны ))) Хаця б нейкая справа карысная была. А з астатняга хостынг аплаціць. А астатняе дзяцінства. Не па памеры праекта.

  11. # 06 лістапада 2008 13:08
    сыр

    :-) А што на гэтым сайце ўсе пад сапраўднымі імёнамі? ))) Вы не любіце сыр? )))
    А калі сур’ёзна, тое для мяне не праблема даслаць прапановы пад сапраўдным імём ). Іншая справа – з сумневам стаўлюся да іх рэалізацыі, выйшла з узросту бясплатнай працы генератарам ідэяў і ў выніку шкада свайго часу ). Таму я тут нешта напісала, калі вам будзе карысна, карыстайцеся, калі не – дзякуй за ўвагу і прыемную размову. ) Мо калі-небудзь сюды яшчэ зайду.

  12. # 06 лістапада 2008 13:10
    сыр

    аааа жахлівая абарона ад спаму ))) Наша ніваўская болей падабаецца )

  13. # 06 лістапада 2008 21:58
    Влад

    Народец нынче каой-то меркантильный стал, подавай им призы дорогие, камеру зеркалку или хостинг дорогой, а то мол мы и заходить сюда не будем… капитализм ныне… Буду, мол, я беларусом, но только за деньги…

  14. # 06 лістапада 2008 22:01
    Влад

    Зы: Вот только авторы конкурса говорили о том, что уже работы прислали несколько десятков авторов, а видим пока только 6, видимо у нас все делается спустя рукава, не торопясь…

  15. Pingback: Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Міхальчук Сяргей : Будзьма разам!

  16. Pingback: Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Андрэй Шышко : Будзьма разам!

  17. # 09 лістапада 2008 01:44
    сыр

    :-) баюся, сп. Влад, што ў Беларусі большасць і за грошы не згодна быць беларусам. ) Напрыклад па-беларуску размаўляць ) А то я б прыплочвала з задавальненнем – падатак на беларускасць.
    Дзякуй, што змянілі абарону ад спаму )
    Фоткі дарэчы пайшлі цікавыя ) Удачы.

  18. # 09 лістапада 2008 22:16
    Аляксей

    А я даслаў фотаздымкі, але праз mail.ru і таму ў лісце, мусіць, не адлюстраваліся літары «і» і «ў». Што рабіць?

  19. # 09 лістапада 2008 22:18
    Аляксей

    Застаецца толькі спадзявацца, што ўсё дакладна зразумеюць…

  20. # 14 лістапада 2008 19:58
    Аляксей

    Калі ласка, выправіце ў апісанні фотаздымкаў Алісевіча Аляксея: веска не «Шарып», а «Шарыпіна». Загадзя дзякуй. А ў астатнім ўсё як трэба зразумелі)

  21. # 17 лістапада 2008 11:22
    lorss

    o! ja prydumala fotazdymak!!!!! AAaaa!!! zrabliu!

  22. # 26 лістапада 2008 22:14
    Marin

    А почему комментарии к фотографиям удаляют???Где же свобода самовыражения??? Зачем тогда всё это нужно, если твои мнения xbcnzn???Бред!Не понимаю!

  23. # 28 лістапада 2008 00:38
    Marin

    все комментарии к фотографиям на конкурс!

  24. # 30 лістапада 2008 00:17
    Marin

    И я не верю в технические причины, т.к. спустя час, после написания они были и их видели люди, а на следующий день всё сдуло,как ветром:(

  25. # 08 снежня 2008 16:37
    Аляксей

    Вялікі дзякуй за падарункі! Вельмі прыемна…

  26. # 07 сакавіка 2009 12:22
    Валдзіс

    Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”…
    калі/дзе?)))

  27. # 20 сакавіка 2009 22:39
    антось

    ці не зашмат заклапочаных прызамі? зрабіце гэты конкурс бестэрміновым і бяспрызавым — усё роўна дзякуй. «не адыходзячы ад экрана» маеш магчымасць пабачыць усю Беларусь, ды яшчэ такімі ўлюбёнымі вачыма яе сыноў-дачок-творцаў. калі навучуся пасылаць фоткі эл. поштай, вы пабачыце і нашу Крайнюю Поўнач!

  28. # 30 кастрычніка 2008 15:20
    kviat
  29. # 30 кастрычніка 2008 16:11
    kviat

    2 тым больш, што старонку ў Інэце і самому зрабіць на ўра

    Магчыма, вы профі, але паверце, што зрабіць якасны сайт — гэта і час, і высілкі дызайнэра і праграміста. І шмат каму гэта не пад сілу, і паверце, што перад тым, як выбіраць гран-пры, мы ладзілі фокус групу, і персанальны сайт — гэта крута для многіх. Так што папрок не прымаем :)

  30. # 05 лістапада 2008 15:10
    kviat

    дасылайце прапановы. ад сапраўднага імя :)

  31. # 07 лістапада 2008 09:52
    Ратмір

    Ім проста фота даслалі ўжо больш за 50 аўтараў, вось і вырашылі выкладваць па аднаму ў дзень ;) Яны нават у асобнай навіне пра гэта напісалі: www.budzma.org/budzma/abvyestka-pa-fotakonkursye.html

  32. # 07 лістапада 2008 11:55
    Влад

    То есть, при условии подведения итогов ежемесячно, в течение этого месяца мы даже не сможем увидеть работы всех авторов и оценить насколько правильно подведены итоги? А это еще наверное работы будут приходить…
    Мне кажется надо подходить более серьезно к данному мероприятию, это же вроде не падонкафский форум, вроде серьезный проект…

  33. # 07 лістапада 2008 12:15
    kviat

    Шаноўны Влад, конкурс ладзіцца на сайце, і таму мы зацікаўленыя ў тым, каб на ЎВЕСЬ месяц хапала фотаздымкаў, якія б публікаваліся з той ці іншай пэрыядычнасьцю. Тыдзень таму ў нас было крыху больш за 20 аўтараў, і мы вырашылі публікаваць па адным на дзень (і нават радзей). Цяпер аўтараў больш за 50, і мы будзем публікаваць па два аўтары. Калі ў наступным месяцы будзе меней здымкаў — будзе адпаведная пэрыядычнасьць публікаваньня.

  34. # 11 лістапада 2008 17:53
    kviat

    дарэчы, выбар мэйл.ру ў 21 ст. шчыра дзівіць :))

  35. # 12 лістапада 2008 19:13
    Аляксей

    Па-першае: я наогул карыстаюся космасаўскай паштовай скрыняй, але я страціў ад яе пароль, і таму зараз трэба ехаць на офіс… А на мэйл ру скрыня была даўно… Я ужо і забыў, што яна беларускую мову не ўспрымае…
    Сапраўды… што рабіць? Можа даслаць зноў?

  36. # 13 лістапада 2008 01:02
    kviat

    ды паставім мы кропікі над «і» :)

  37. # 26 лістапада 2008 23:48
    jula

    Спадар/ыня Marin, удакладніце, калі ласка, каментар да якога запісу і якога зьместу вы лічыце выдаленым.

  38. # 28 лістапада 2008 17:13
    jula

    мне падаецца, менш, чым іх было, ня стала. калі насамрэч такое адбылося, то, мабыць, з тэхнічных прычынаў.:) ці можаце даць канкрэтныя прыклады выдалення?

  39. # 30 лістапада 2008 00:14
    Marin

    А что писать и как доказать, если всё подчистую стерто!!!Просто Вам,Уважаемые, скорее всего они пришлись не по душе!Очень жаль, т.к. они были критичными…и не больше того!!!

  40. # 07 сакавіка 2009 12:23
    Валдзіс

    калі/дзе аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”?)))

  41. # 07 сакавіка 2009 16:45
    kviat

    Арыентыр па часе — канец красавіка. Месца пакуль узгадняецца. Пра ўсе падрабязнасьці абавязкова паведамім па закансэньні конкурсу.

  42. # 07 сакавіка 2009 19:04
    Валдзіс

    дзяк)

Ваш каментар