Будзьма навагоднімі!


Напярэдадні Калядаў і Новага году “Будзьма!” выпусціла сваю святочную паштоўку!
Вы зможаце з лёгкасцю яе знайсці на стэндах шматлікіх установаў, якія надзейна ўвайшлі ў жыццё кожнага сучаснага беларуса: бараў, рэстаранаў, начных клубаў, салонаў прыгажосці і фітнэс-цэнтраў. Паштоўкі распаўсюджваюцца пры дапамозе сістэмы FlyCards у трох гарадах Беларусі: Мінску, Гомелі і Брэсце.