Разбурэнні, што былі выкліканыя ваеннымі дзеяннямі другой паловы XVII ст., а потым наступнымі ў 1708 г., сталі прычынай таго, што каталіцкі касцёл пачаў больш актыўна дзейнічаць у галіне дабрачыннасці, дапамагаючы мясцовым убогім і хворым.
Хрысціянская дабрачыннасць у канцы XVI i ў XVII стст. заключалася ў будаўніцтве касцёльных шпіталяў.
Значны ўдзел у гэтым працэсе ўзялі новыя ордэны, у тым ліку баніфратры (Ordo Hospitalarius Sancti Joannis de Deo). Дзейнасць гэтага ордэна складалася збольшага з апекі над хворымі і ўбогімі, а таксама арганізацыі шпіталяў, аптэк і прытулкаў. Ордэн з’явіўся каля 1540 г. у Гранадзе. Стваральнікам ордэна баніфратраў, якіх таксама называлі братамі міласэрнасці, быў св. Ян Божы . У 1571 г. ордэн быў зацверджаны папам Піем V, які надаў братам прывілей св. Аўгустына, статус ордэна, а таксама адмысловыя манаскія расы, пасля чаго ў 1586 г. Сікст V зацвердзіў іх канстытуцыю. Тэкст цалкам.
