Максіму Багдановічу – 117: адзначым разам

Дарагія сябры!

Музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння цудоўнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

9 снежня збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні ў гонар Максіма. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.

Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.

Пачатак а 17-й гадзіне.
Месца дзеяння: г. Менск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Уваход вольны.

Укладання кветак да помніка адбудзецца а 12-й гадзіне.

Тэгі: