Віза азначала жыццё

20.05.2010 Гісторыя

20-26

У Брэсцкай крэпасці пачала работу выстава пра дыпламатаў многіх краін, што ратавалі ў вайну яўрэяў.

Гэта не зусім звычайная выстава (такіх музеі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць” дакладна не бачылі), яна расказвае пра людзей асаблівай прафесіі. Выстава арганізавана Пасольствам Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. І прэзентаваў яе адкрыццё асабіста Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ізраіля Эдуард Шапіра.

Ва ўступным слове спадар пасол распавёў гісторыю стварэння гэтай экспазіцыі, а таксама геаграфію яе падарожжаў. У нашай краіне выстава ўпершыню экспануецца ў Брэсце, недзе ў ліпені стэнды пераедуць ў Мінск, а затым яе накіруюць ў Еўропу. Эдуард Шапіра адзначыў, што часта ў масавай свядомасці работа дыпламата ўспрымаецца як шэраг прыёмаў, банкетаў ды іншых афіцыйных, не вельмі цяжкіх, мерапрыемстваў. Але падчас гістарычных выпрабаванняў і выклікаў часу дыпламаты не раз дэманстравалі сваю выключную мужнасць і паказвалі сябе як людзі, здольныя на Учынак. Прыйшоў час расказаць пра такіх дыпламатаў. Тэкст цалкам.

Тэгі: