Першая СМС-віктарына для сапраўдных беларусаў «Будзьма беларусамі!». 4 тур

30.12.2008 Конкурсы


У межах агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма!» рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Дзедзіч» праводзіць СМС-віктарыну «Будзьма беларусамі!».

Вам патрэбна толькі адказаць на 5 пытанняў, даслаць свой СМС з адказамі на нумар 8(029)8089794, пасля чаго сярод уладальнікаў нумароў з правільнымі адказамі будзе метадам «выпадковага выбару» абрана 10 пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад кампаніі «Будзьма!».

Узор СМС-адказу: «1) а, 2) б, 3) в, 4) г, 5) Каліноўскі. (Прозвішча і Імя)»

Калі ласка, абавязкова пазначайце свае Імя і Прозвішча!

А зараз пытанні віктарыны №4:

1. У якім годзе адбылася першая пастаноўка камедыі Я. Купалы “Паўлінка”:
а) 1913
б) 1914
в) 1915
г) 1951

2. Хто з гэты людзей не быў страшынём Рады БНР:
а) Шантыр Фабіян
б) Крэчэўскі Пётра
в) Серада Янка
г) Варонка Язэп

3. Якой фізіка-геаграфічнай правінцыі не існуе:
а) Перадпалеская правінцыя
б) Палеская правінцыя
в) Гальшанская правінцыя
г) Беларуская Паазерская правінцыя

4.Фестываль беларускамоўнай музыкі які штогадова адбываецца ў Польшчы з 1990г.:
а) Рок-каранацыя
б) Be Free
в) Вольнае паветра
г) Басовішча

5. Назавіце паэта, які быў высланы з Беларусі за верш “Пасеклі наш край папалам” у 1929.

Адказы прымаюцца да 7 студзеня на нумар 8(029)8089794.

Пераможцы атрымаюць СМС з віншаваннем, а потым арганізатары звяжуцца для ўзгаднення перадачы прыза.

Гэта ўжо 4 тур.Трэці тур быў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў, 10 пераможцаў ужо атрымалі свае падарункі.

Такая магчымасць ёсць і ў ВАС!!!

Усяго плануецца правесці 5 такіх віктарын. Самых актыўных удзельнікаў усіх 5-ці этапаў таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.

Можна працягваць зарывацца ў энцыклапедыях, паядаючы адначасова навагоднія прысмакі!!!