Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

bunin_vybranaje

КнігарняЎгалерэі, творчая прастора bY-books і Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" прадстаўляюць прэзентацыю кнігі беларускіх перакладаў выбраных твораў нобелеўскага лаўрэата, класіка рускай літаратуры Івана Буніна.

У кнігу ўвайшлі пераклады апавяданняў са знакамітага зборніка "Цёмныя алеі", аповесці, раман "Жыццё Арсеньева".

Пераклад твораў Буніна зрабіў вядомы беларускі тэатральны педагог, спецыяліст па сцэнічнай мове, прафесар Андрэй Каляда.

Падчас прэзентацыі Андрэй Каляда не толькі распавядзе пра свае пераклады, але і зачытае ўрыўкі з твораў Буніна.

У якасці вядучага імпрэзы выступіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафесар Вячаслаў Рагойша.

Сярод запрошаных — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, паэты Анатоль Вярцінскі і Вера Буланда.

Таксама можна будзе азнаёміцца і з іншымі перакладамі Андрэя Каляды. А гэта: пераклады твораў Ф. Дастаеўскага –"Аповесці. Апавяданні" (2002), "Выбраныя творы" (2004), кніга перакладаў п’ес замежных драматургаў – "Лялечны дом" (2006) і іншыя кнігі. Гэтыя кнігі можна будзе ўбачыць на адмысловай выставе, якая будзе дзейнічаць падчас імпрэзы.

Адрас КнігарніЎгалерэі: г Мінск, пр.Незалежнасці, 37А

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 10 лютага. Пачатак а 19:00.

Уваход вольны

Аляксандра Дынько

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

2 каментары »

  1. # manson | 6 лютага 2010, 19:16

    Дуже приємно читати сайти на інших слов,янських мовах. Мені сильно імопнує, що культурні скарби не забуваються а відтворюються.

    [Адказаць]

  2. # Юры | 10 лютага 2010, 15:05

    Кнігу можна набыць тут: http://prastora.by/knihi/bunin-van-vybranaie

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »